У Маскве зноў загаварылі аб гіпатэтычным вывадзе ядзернай зброі з Беларусі

ЗРК "Іскандэр", здольны выкарыстоўваць ядзерныя ракеты / прэс-служба Мінабароны РБ

ЗРК "Іскандэр", здольны выкарыстоўваць ядзерныя ракеты / прэс-служба Мінабароны РБ

У МЗС РФ зноў загаварылі аб магчымым вывадзе расійскай тактычнай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Каментар чыноўніка публікуе РИА Новости. Пры гэтым, што стала перадумовай для гэтай заявы, агенцтва не ўдакладняе. Са слоў дырэктара 2-га дэпартамента краін СНД расійскага МЗС Аляксея Палішчука, вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі магчымы "толькі пасля адмовы ЗША і NATO ад дэструктыўнага курсу, вываду амерыканскай ядзернай зброі з Еўропы і ліквідацыі інфраструктуры". Нагадаем, каля месяца таму Палішчук ужо распавядаў пра гэта.

Вясной Беларусь атрымала ад Расіі аператыўна-тактычны комплекс "Іскандэр-М", здольны выкарыстоўваць ядзерныя ракеты. Акрамя таго, частка самалётаў штурмавой авіяцыі была пераабсталяваная пад ядзерныя сродкі паражэння. 16 чэрвеня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што перададзеныя ўжо і першыя ядзерныя зарады. У Маскве папярэдзілі, што кантроль за гэтай зброяй знаходзіцца ў расійскіх вайскоўцаў. Але Аляксандр Лукашэнка пры гэтым кажа, што ядзерную зброю завезлі ў Беларусь па яго просьбе і патрабаванні .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі