Лукашэнка заяўляе, што ядзерную зброю ў Беларусь вязуць па яго патрабаванні
ЗРК "Іскандэр", які можа несці ядзерны зарад / прэс-служба Мінабароны Беларусі
Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі — гэта просьба і настойлівае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён заявіў 13 чэрвеня падчас паездкі ў Мінскую вобласць.
"Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Паводле ягонай версіі, размяшчэнне ядзернай зброі павінна гарантаваць бяспеку Беларусі.
Пра тое, што ў Беларусі плануецца размясціць расійскую тактычную ядзерную зброю, Уладзімір Пуцін заявіў 25 сакавіка. На пачатку чэрвеня ён назваў дакладную дату, калі гэтую зброю прывязуць у Беларусь — 7-8 ліпеня. У Крамлі падкрэслівалі, што кантроль за ядзернай зброяй застанецца ў руках расіян.
У ЗША заявілі, што пакуль не бачаць прыкмет перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь. Заходнія палітыкі называюць ядзерным шантажом заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.