Пуцін расказаў, калі ў Беларусь прывязуць ядзерную зброю

За Беларуссю ўважліва сочаць / Ілюстрацыйнае фота Reuters
За Беларуссю ўважліва сочаць / Ілюстрацыйнае фота Reuters

Уладзімір Пуцін расказаў, калі ў Беларусь прывязуць расійскую тактычную ядзерную зброю. Адбудзецца гэта адразу ж пасля завяршэння падрыхтоўкі адпаведных збудаванняў для яе — 7-8 ліпеня. Заява Пуціна прагучыла 9 чэрвеня падчас яго сустрэчы ў Сочы з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні 25 траўня сказаў, што на той час пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў. Хто ж кажа няпраўду?

Пра тое, што ў Беларусі плануецца размясціць расійскую тактычную ядзерную зброю, прэзідэнт РФ заявіў 25 сакавіка. Паводле яго слоў, будаўніцтва спецсховішча меркавалі скончыць да 1 ліпеня 2023 года.

25 траўня ў Мінску міністр абароны РБ Віктар Хрэнін і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу падпісалі дакументы пра размяшчэнне ў нашай краіне тактычнай ядзернай зброі. Падкрэсліваецца, што ёй будзе кіраваць выключна Расія. 

У пятніцу Уладзімір Пуцін сказаў, што "ўсё ідзе паводле плана, усё стабільна". І ўжо пасля 8 ліпеня "пачнуцца мерапрыемствы" па размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі "адпаведных відаў узбраенняў".

Вельмі безадказнай і небяспечнай рыторыкай назваў дамоўленасці паміж Масквой і Мінскам аб ядзернай зброі для Беларусі генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі