У ЗША пакуль не бачаць прыкмет перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь

Ракета для комплексу "Іскандэр" / Reuters
Ракета для комплексу "Іскандэр" / Reuters

У ЗША пакуль не бачаць прыкмет перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь, а таксама падрыхтоўкі да такога перамяшчэння. Пра гэта заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі.

"Мы не бачылі ніякіх прыкмет таго, што перамяшчэнне ядзернай зброі хутка пачнецца ці ўжо адбываецца", сказаў Кірбі. Паводле яго слоў, у Вашынгтоне не бачаць таксама ніякіх прыкмет, якія прымусілі б амерыканскія ўлады змяніць ядзерную пазіцыю краіны. Гэта датычыцца і ядзернай гатоўнасці, і патэнцыялу. Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб ядзернай зброі ён назваў безадказнымі.

Нагадаем, 25 мая міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы аб размяшчэнні ў нашай краіне тактычнай ядзернай зброі. А на мінулым тыдні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам заявіў, што падрыхтоўка аб'ектаў для захоўвання ядзернай зброі ў Беларусі завершыцца да 7-8 ліпеня. Пасля гэтага яна будзе дастаўлена ў нашу краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі