У Мастацкім музеі зафарбавалі нацыянальны сцяг на фатаграфіі (відэа)

Работнікам музея, відавочна, не спадабалася адна з фатаграфій на выставе. На ёй работнік ЖЭСа зафарбоўвае надпіс на сцяне дома. Незафарбаваным застаецца нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, які не прызнаюць цяперашнія беларускія ўлады. 

У выніку работніца музея стала зафарбоўваць на фатаграфіі "крамольны" сцяг. 

Можна меркаваць, што падзеі адбываюцца на арт-выставе сучаснага мастацтва Zabor. Акурат 10 верасня яна адкрылася ў Мастацкім музеі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі