У маці 13 дзяцей зладзілі ператрус у выніку "паклёпу" на Лукашэнку
У сям'і актывісткі з Пружан Вікторыі Анохавай-Жураўлёвай, якая выхоўвае 13 дзяцей, адбыўся ператрус.
Следчыя канфіскавалі планшэты, тэлефоны, камеру GoPro і нават электронны ключ для падатковай.
У адносінах да Вікторыі заведзеная справа — паклёп на Лукашэнку, за допіс у чаце.
Следства наклала арышт на яе маёмасць, жанчына на свабодзе.
Вікторыя займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, неаднаразова звярталася да ўладаў па пытаннях паляпшэння адукацыі, інфраструктуры ў Пружанах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.