У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына
![У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vahon_1.jpg.webp?itok=ey27QrUk)
У Мазыры на пажары загінуў 40-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося раніцай 21 верасня на тэрыторыі прыватных прадпрыемстваў — загарэўся вагончык, дзе знаходзілася памяшканне для вартаўнікоў.
На момант прыбыцця пажарных вагончык быў цалкам ахоплены агнём. Вартаўнік знаходзіўся на вуліцы і казаў, што ўнутры можа заставацца яго сын. Пазней выратавальнікі сапраўды знайшлі ў вагончыку абгарэлы труп.
У памяшканне была праведзеная электрычнасць. Мяркуецца, што прычынай ўзгарання магло стаць няправільнае выкарыстанне цеплагенеруючых прыладаў.
Акалічнасці здарэння высвятляе Следчы камітэт.
![У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына](/sites/default/files/paragraphs/image/vahon2.jpg)
![У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына](/sites/default/files/paragraphs/image/vahon3.jpg)