У Мексіцы расіяніна спрабавалі лінчаваць за абразлівыя ролікі на Youtube
У Мексіцы сотні мясцовых жыхароў спрабавалі забіць расіяніна за абразлівыя ролікі. Аляксей Маккеў мае дзіўнае хобі — ён прыстае да людзей на вуліцы і здымае свае дзеянні на відэа, а затым выкладвае адзняты матэрыял на Youtube. Мексіканцы назвалі яго нацыстам і даўно заклікалі расправіцца з Макеевым.
Урэшце вялікая група абураных людзей высветліла адрас дома, дзе жыве расіянін. Яго выманілі на вуліцу і сталі там збіваць. Уратавала скандальнага відэаблогера мясцовая паліцыя, якая адбіла Макеева ў нападнікаў і адвезла ў лякарню, піша excelsior.com.mx
Відэа з гэтага “суда лінча” з’явілася ў сацыяльных сетках
Расійскія СМІ раней паведамлялі пра гэтага чалавека як псіхічна нездаровага: у сябе на радзіме ён нападаў на мінакоў на вуліцах і таксама здымаў гэта на відэа. Неадэкватныя паводзіны рабілі Макеева героем навінаў.