У мінчука канфіскавалі амаль 13 тысяч медыцынскіх масак
26-гадовага мінчука, які незаконна прадаваў медыцынскія маскі, затрымалі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС сталіцы, УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама і інспекцыі па падатках і зборах.
Як паведамляе прэс-служба МУС, малады чалавек купляў маскі ў Расіі, а ў Беларусі прадаваў іх у некалькі разоў даражэй, чым у аптэках. Падчас аднаго з продажаў яго і затрымалі. У мінчука канфіскавалі 12 800 медыцынскіх масак на агульную суму каля 10 800 рублёў.
Вядома, што раней маладога чалавека не прыцягвалі да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Як адзначалася ў сацсетках і СМІ, пасля інфармацыі пра з'яўленне каранавіруса ў Беларусі медыцынскія маскі ў аптэках сталі карыстацца неверагоднай папулярнасцю. Перыядычна яны знікаюць з продажу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.