У мінчука ў метро выявілі 165 наркатычных таблетак
Яго затрымалі на станцыі метро "Пушкінская".
У мінскім метро міліцыя выявіла ў пасажыра 165 таблетак, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося на станцыі метро "Пушкінская". 155 таблетак трамадола і 10 таблетак дыязепама меў пры сабе непрацуючы мінчук.
На яго пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Акрамя таго, у Мінску каля аднаго з дамоў на праспекце Жукава міліцыянты затрымалі непрацуючага мінчука. У яго аўтамашыне "Мэрсэдэс" знайшлі і канфіскавалі 25 кг насення маку. У гаражы, які арандаваў мужчына, знайшлі яшчэ 50 кг насення маку.
Фота — checherskivestnik.by