У Мінск пасля тэхабслугоўвання вярнуўся самы вялікі беларускі Boeing

Транспартны самалёт Boeing 747-329SF / @mintransbelarus

Транспартны самалёт Boeing 747-329SF / @mintransbelarus

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" пасля планавага тэхнічнага абслугоўвання прызямліўся самы вялікі беларускі самалёт Boeing 747-329SF. Гэта транспартны борт, які належыць авіякампаніі "Трансавіяэкспарт".

"Эксплуатацыя паветранага судна дазволіць задаволіць патрэбы ў грузавых авіяцыйных перавозках прамысловых прадпрыемстваў нашай краіны, у тым ліку ажыццявіць транскантынентальныя чартарныя рэйсы",адзначылі ў міністэрстве.

Са снежня 2021 года "Трансавіяэкспарт" і два яго самалёты знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША. Праз уварванне Расіі ва Украіну за "істотнае садзейнічанне і падтрымку Беларуссю ўварвання Расіі ва Украіну" гэтая авіякампанія ўнесеная таксама ў санкцыйныя спісы шэрагу іншых краін. Дзе самы вялікі беларускі самалёт праходзіў тэхабслугоўванне і ці былі якія-небудзь складанасці з прычыны ўведзеных санкцый, у Мінтранспарту не ўдакладнілі.

В Минск после техобслуживания вернулся самый большой белорусский Boeing
Транспартнік "Трансавіяэкспарту" здольны ажыццяўляць транскантынентальныя чартарныя рэйсы / @mintransbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі