У Мінск прыляцела дэлегацыя Кангрэса ЗША
13-14 жніўня ў Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з кангрэсменам Майкам Куіглі. Пра гэта паведамляе амбасада ЗША ў нашай краіне.
"Гэта першы візіт кангрэсмена Куіглі ў Беларусь. Дэлегацыя сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны ЗША і Беларусі і падкрэсліць прыхільнасць ЗША да падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі", — адзначаецца ў паведамленні амбасады.
Дарэчы, сёлета нашу краіну ўжо двойчы наведваў намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША Джордж Кент. Яго візіты адбыліся ў сакавіку і ліпені.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.