У Мінск прыляціць Уладзімір Пуцін
Ён разам з Аляксандрам Лукашэнкам возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Яна пройдзе ў Мінску 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
БелаПАН нагадвае, што плошча музея, які месціцца на праспекце Пераможцаў каля стэлы "Мінск — горад-герой", складае 15 тысяч квадратных метраў, колькасць экспанатаў — 140 тысяч. У адрозненне ад старога музея экспазіцыя ў новым будынку не абмяжоўваецца перыядам Другой сусветнай вайны, а ахоплівае гістарычны адрэзак з 1920 года да 1950-га.
На здымку Еўрарадыё — адзін з экспанатаў музея.