У мінскіх школьніц пачаліся праблемы пасля заявы ў міліцыю пра абрабаванне

Пляж / кадр з відэа ГУУС Мінгарвыканкама
Пляж / кадр з відэа ГУУС Мінгарвыканкама

Дзве непаўналетнія школьніцы (12 і 14 гадоў) паскардзіліся ў мінскую міліцыю на рабаванне. Яны паведамілі, што адпачывалі каля Цнянскага вадасховішча, а незнаёмцы скралі ў іх паўэрбанкі.

Міліцыянты вывучылі запісы з камер відэаназірання і выявілі падазраваных — 15-гадовага школьніка і 17-гадовага навучэнца каледжа.

Але пры гэтым высветлілася, што самі дзяўчаты падманулі міліцыю. Юнакі скралі ў іх не паўэрбанкі, а электронныя цыгарэты. Падлеткі пазнаёміліся са школьніцамі на пляжы і папрасілі вейпы "ў арэнду". Яны паабяцалі прынесці грошы пазней, але потым проста ўцяклі.

Міліцыянты канфіскавалі электронныя цыгарэты, але дзяўчатам іх не вярнулі. Замест гэтага пачалі праверку, наколькі законна вейпы апынуліся ў саміх дзяўчат. А на юнакоў пачалі крымінальную справу за махлярства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі