У мінскім аэрапорце затрымалі незалежнага эксперта Таццяну Кузіну
У мінскім аэрапорце затрымалі незалежнага эксперта ў галіне дзяржкіравання Таццяну Кузіну. Як паведамляе Радыё Свабода, яна праходзіла пашпартны кантроль на самалёт у Грузію. Цяпер Кузіна знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта распавялі яе калегі.
Тэлеграм-канал @viasna96 дадае, што затрыманне адбылося ў панядзелак. Кузіна затрыманая ў сувязі з распачатай крымінальнай справай.
Таццяна Кузіна — эксперт даследчага праекта Bipart, сябра Рады, сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.