У мінскім гандлёвым цэнтры “Сталіца” адбыўся пажар? (фота)

Здарэнне адбылося ў суботу каля 20 гадзінаў вечара на ніжнім паверсе цэнтра. Ахоўнікі неўзабаве эвакуіравалі ўсіх пакупнікоў і прадаўцоў.
Учора ўвечары ў мінскім гандлёвым цэнтры “Сталіца” адбыўся пажар. Як паведамляе карыстальнік ЖЖ “g_r_p”, здарэнне адбылося каля 20 гадзінаў вечара на ніжнім паверсе цэнтра. Ахоўнікі неўзабаве эвакуіравалі ўсіх пакупнікоў і прадаўцоў. Наверсе на плошчы Незалежнасці знаходзіліся 2 пажарныя машыны.

Афіцыйнай інфармацыі наконт надзвычайнага здарэння ў “Сталіцы” пакуль няма.

Як даведалася Еўрарадыё, у аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях за мінулыя суткі ў Мінску значацца 4 пажары, тры з іх — у жылых памяшканнях. Пры гэтым эвакуіравана было 2025 (!) чалавек.

Такая колькасць эвакуіраваных, а таксама тое, што за суткі адбыўся адзін пажар у нежылым памяшканні, пацвярджае, што надзвычайнае здарэнне сапраўды мела месца ў “Сталіцы”.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі