У мінскім метро мужчына перахрысціўся і кінуўся пад цягнік
У мінскім метро мужчына перахрысціўся і кінуўся пад цягнік, які прыбываў на станцыю “Партызанская”. Ён аднак не пацярпеў. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер. На платформу мужчыну паднялі міліцыянеры і супрацоўнікі службы аховы, праводзіцца разбіральніцтва.