У мінскім парку Чалюскінцаў злавілі гандляроў насваем

Дваіх пінчукоў злавілі ў мінскім парку Чалюскінцаў на гандлі насваем. У затрыманых хлопцаў канфіскавалі 65 пакецікаў з сумессю і грошы, атрыманыя ад яе продажу, — 4,5 мільёны рублёў.

Аднаму з затрыманых 23 гады, другому — 33.

Канфіскаванае рэчыва адпраўленае на экспертызу, а маладых людзям пагражае як мінімум адміністратыўная адказнасць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Цэнтральнага РУУС Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі