У Мінскім раёне гандлявалі кантрафактным півам
Факты рэалізацыі піва без дакументаў выявілі ў Мінскім раёне. Як паведаміла БЕЛТА са спасылкай на інспекцыю Міністэрства падаткаў і збораў па Мінскай вобласці, у адной з крамаў выявілі факты рэалізацыі соладавага піва айчыннай і замежнай вытворчасці ў колькасці 110,3 літра без дакументаў вызначанага ўзору, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) або водпуск тавару ў рэалізацыю.
Таксама ў краме парушалі парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў — гэта караецца штрафам у памеры ад 2 да 50 базавых велічынь. Тавар арыштавалі. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Мінскай вобласці. Парушальнікам пагражае штраф на 50 базавых велічынь.