У Мінскім раёне ў аварыі загінулі трое мужчын, жанчына з дзецьмі — у бальніцы
У Мінскім раёне ў аварыі загінулі трое мужчын, жанчына з дзецьмі — у бальніцы. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 11 чэрвеня каля 20:15 на трасе з Мінска ў бок Мядзеля. "Мерседэс" з расійскімі нумарамі раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху (вадзіцель не саўладаў з кіраваннем), дзе адбылося сутыкненне з "Таётай". Кіроўца і двое пасажыраў апошняга аўтамабіля загінулі на месцы. Кіроўца "Мерседэса" не пацярпеў, але яго жонку і дзяцей ва ўзросце 9 і 17 гадоў з траўмамі завезлі ў бальніцу.
@pressmvd
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.