У мінскім СІЗА знаходзяцца двое фанатаў расійскага хакейнага клуба ЦСКА

Двое заўзятараў маскоўскага хакейнага клуба ЦСКА 30-гадовы Глеб Філімонаў і 20-гадовы Ўладзімір Міцін былі арыштаваныя 27 студзеня ў Мінску перад матчам са сталічным “Дынама”.
Як паведамляе сайт sports.ru, міліцыянты адмовіліся прапусціць іх на трыбуны, завязалася сварка, у выніку якой Філімонаў і Міцін былі затрыманыя і адпраўленыя ў СІЗА.

Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Заўзятары ЦСКА накіравалі адкрыты ліст у клуб і кіраўніцтву КХЛ з просьбай аказаць дапамогу ў гэтай справе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі