У Мінску 83-гадовага ўдзельніка акцый пратэсту аштрафавалі на 1620 рублёў
15 студзеня ў Мінску 83-гадовага ўдзельніка антыінтэграцыйных акцый пратэсту Яна Грыба аштрафавалі на 1620 рублёў (за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня). Як інфармуе "Радыё Свабода", на судзе ён сказаў, што суды над удзельнікамі пратэстаў супраць інтэграцыі нагадваюць яму трыццатыя гады ў СССР. Паводле слоў Грыба, судзяць людзей, якім неабыякавая Беларусь.
У снежні 2019-га ў Мінску прайшлі чатыры антыінтэграцыйныя акцыі пратэсту, у якіх агулам паўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Дзясяткі чалавек ўжо аштрафаваныя, а некаторыя асуджаныя на адміністрацыйны арышт. У Оршы блогера "Шэрага ката" (Дзмітрыя Казлова) з мінулага года трымаюць за кратамі — 45 сутак арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.