У Мінску адбыўся прарыў магістралі з гарачай вадой
Раніцай 7 ліпеня ў Мінску на вуліцы Гарэцкага прарвала магістраль з гарачай вадой. У выніку ў гэтым раёне жылыя дамы і ўстановы засталіся без яе. На месцы працуюць аварыйныя брыгады.
Пакуль невядома, колькі часу спатрэбіцца на ліквідацыю аварыі. Няма інфармацыі і пра прычыну здарэння, паведамляе belta.by.
На відэа onliner.by можна пабачыць, як гарачая вада залівае тэрыторыю, якая знаходзіцца пад воблакам пары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.