У Мінску адкрываецца Фестываль еўрапейскага кіно
20 студзеня ў Мінску адкрываецца Фестываль еўрапейскага кіно. Гледачоў чакаюць "найлепшыя карціны ад Берліна да Венецыі" — больш за чатыры дзясяткі мастацкіх і дакументальных фільмаў. Іх можна будзе ўбачыць на экранах кінатэатраў "Цэнтральны", "Піянер", Falcon Club Буцік кіно і Silver Screen ў ГЗЦ Galileo. Фільмам адкрыцця стане "Супернік" нямецкага рэжысёра Маркуса Ленца.
Фільмы прадставяць кинаэксперты Ірына Дзям’янава, Марыя Касцюковіч, Ігар Сукманаў, а таксама дзіцячыя пісьменнікі Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі.
Усе карціны на фестывалі — ўдзельнікі прэстыжных сусветных кінафэстаў. Мяркуецца, што яны "дапамогуць лепш зразумець сучасную еўрапейскую культуру, а таксама не засумаваць тым, каму так не хапала новага аўтарскага кіно".
Фестываль еўрапейскага кіно працягнецца да 31 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.