У Мінску адмалоў "Млын моды" (фотарэпартаж)
4 траўня ў мінскім Палацы спорту прайшоў фінальны паказ найлепшых калекцый удзельнікаў фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды-2013”.
Гледачы убачылі калекцыі як беларускіх дызайнераў-пераможцаў конкурсу, так і замежных гасцей фестывалю, а таксама выступы тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.I, тэатра “Т(е) = Art”, дома прыгажосці “Муссон”, гуртоў “Стары Ольса”, Drum Ecstasy.