Шведскія мужчыны пачалі насіць спадніцы (фота, відэа)
Машыністы, якія працуюць на чыгунцы, такім чынам абышлі забарону насіць шорты ў спякотнае надвор’е.
Такіх мужчын болей за дзесяць, яны працуюць на прыгараднай лініі на поўнач ад Стакгольму. На працу яны цяпер ходзяць у спадніцах і начальства не можа ім гэтага забараніць. Больш за тое: кіраўніцтва кампаніі Arriva лічыць, што супрацоўнік павінен выглядаць годна і спадніца можа быць часткай форменнай вопраткі.
Калі б мужчынам забаранілі насіць на працы спадніцы, гэта палічылі б дыскрымінацыяй, бо жанчыны маюць права насіць такую вопратку.
Самі машыністы кажуць, што перайшлі на спадніцы выключна дзеля зручнасці і носяць іх у спякотныя дні. А калі надвор’е робіцца халаднаватым, яны зноў вяртаюцца да штаноў, паведамляе ВВС.
У іншых краінах да мужчын, якія таксама надзяваюць спадніцы, звычайна ставяцца непрыязна.