Гаспадарчы суд Мінска вырашыў ліквідаваць "Агенцтва моды Сашы Варламава"
Справа пра гэтае прадпрыемства ўваходзіць у пералік справаў, па якіх прынята рашэнне пра банкруцтва з ліквідацыяй даўжніка.
Як адзначае БелаПАН, рашэнне пра банкруцтва і ліквідацыю было прынята яшчэ 1 сакавіка 2013 года.
"Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на крыніцу, блізкую да судовага працэсу па справе Варламава, паведамляе, што яшчэ ў канцы 2012 года з'явілася інфармацыя, што працэдуру банкруцтва ініцыявалі на падставе звестак фіскальных органаў.
Нагадаем, што мадэльер знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Яго вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
За час знаходжання пад вартай ён перанёс некалькі аперацый на пазваночніку і атрымаў другую групу інваліднасці.