На фэсце "Мамант" раскрылі душу даспеха (фота)
15 чэрвеня калекцыі фэста авангарднай моды паказалі ў Музычным тэатры. А 16 чэрвеня мадэлі "Маманта" прайшлі шэсцем па вуліцах Мінска.
У першы дзень фестывалю беларускія дызайнеры паказалі 12 калекцый, якія спаборнічалі ў 7 намінацыях. Гран-пры атрымала калекцыя "Душа даспеха" Алены Каляснікавай (на першым фота).
У праграме другога дня (16 чэрвеня) — карнавал на пешаходнай частцы вуліцы Карла Маркса.