Памёр заснавальнік італьянскага дома моды Missoni
Атавіа Місоні сканаў 9 траўня на 93-м годзе жыцця ў сваім доме ў правінцыі Варэзэ.
Заснавальнік знакамітага дома моды ў юнацтве даволі паспяхова займаўся лёгкай атлетыкай і нават удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Лондане 1948 года. У 1953 годзе ён ажаніўся з Разітай Джэльміні, сям’я якой валодала тэкстыльнай фабрыкай. З таго моманту і пачалася гісторыя моднага дому Missoni, які здабыў папулярнасць у 1960-я гады.
Першы буцік Missoni акдрыўся ў Мілане ў 1976 годзе, адзначае РИА Новости.