У Мінску адменены канцэрт гурта Depeche Mode
Канцэрт гурта Depeche Mode, які мусіў адбыцца 17 ліпеня ў "Мінск-Арэне", адменены. Паведамляецца, што франтмэн Дэйв Гаан пакутуе на нейкі кішэчны разлад, у выніку чаго канцэрт адмянілі.
Паводле звестак арганізатараў, яго даглядаюць дактары 9-й гарадской клінікі. Ці знаходзіцца сам музыка ў лякарні, не паведамляецца. За гадзіну да канцэрта яго забрала "хуткая".
Гэта мусіў быць трэці выступ гурта ў беларускай сталіцы. Музыкі абяцаюць знайсці фортку ў сваім гастрольным графіку і ўсё ж прыехаць да мінскіх фанатаў.