У Мінску “аконная” фірма выдурыла ў пенсіянеркі 22 тысячы рублёў на рамонт

У Мінску “аконная” фірма выдурыла ў пенсіянеркі 22 тысячы рублёў на рамонт

У Мінску некалькі жанчын сталага веку зрабіліся ахвярамі махляроў, якія бралі ў іх грошы, абяцалі паставіць новыя вокны, але замову не выконвалі. Як піша агенцтва “Мінск-Навіны”, зламыснікі дзейнічалі ад імя фірмы. У першым выпадку яны прыйшлі дадому да пенсіянеркі, параілі тэрмінова памяняць вокны, зрабілі іх абмер, узялі наяўнымі 1100 рублёў, але новых вокнаў жанчына так і не пабачыла.

У другім выпадку пенсіянерку злавілі на вуліцы, запрасілі ў офіс фірмы, там дапамаглі скласці крэдытную дамову з банкам і забралі сабе 1000 рублёў безнаяўнымі. Да трэцяй пацярпелай замершчыкі вокнаў прыходзілі дадому і ўзялі ў яе 2000 рублёў. Чацвёртая жыла ў прыватным сектары і ўзяла крэдыт на 22 тысячы рублёў, каб зрабіць грунтоўны рамонт свайго дома сіламі ўсё той жа фірмы.

Справа дайшла да суда, які абавязаў фірму вярнуць пенсіянеркам усе грошы. Аднак на рахунку прадпрыемства зусім няма сродкаў і невядома, калі яна зможа зрабіць усе выплаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі