У Мінску будуць судзіць байца "Правага сектара" за незаконны правоз зброі
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 18 красавіка будуць разглядаць справу супраць байца "Правага сектара" Тараса Аватарава. Яго вінавацяць у кантрабандзе зброі.
Як паведамлялася раней, мужчыну затрымалі 26 лістапада 2015 года на чыгуначным вакзале Мінска. Міліцэйская праверка нечакана выявіла ў яго значную колькасць зброі пры сабе. Следчы камітэт абнародаваў фотаздымкі канфіскаваных рэчаў: бронекамізэлька, самаробная граната, пісталет Макарава, некалькі пашпартоў.
На затрыманага пачалі крымінальную справу за “Незаконныя дзеянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”.
У каментары Еўрарадыё баявыя паплечнікі Аватарава выказваліся пра яго неадназначна.
Баец АТА: Затрыманы ў Мінску сапраўды ваяваў. Мы думалі, што ён вар'ят ці агент