У сталіцы дрэвы пашкодзілі дзясятак аўтамабіляў
Парывы ветру дасягалі 28-30 м/с
Ратавальнікі падлічылі наступствы моцнага ветру ў Беларусі. Месцамі яго парывы дасягалі 28-30 м/с. Без электрычнасці былі 842 населеныя пункты. Зафіксаваныя 254 выпадкі падзення дрэў (у Мінскай вобласці — 38, у Мінску — 80). Пашкоджаныя дахі 4 жылых дамоў (у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях), іншых будынкаў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Дрэвы пашкодзілі 22 аўтамабілі (найбольш у Мінску — 10), 9 жылых дамоў (у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях).
Аднаўленчыя працы яшчэ працягваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.