У Беларусі без святла былі больш за 800 населеных пунктаў
Ліквідацыя наступстваў стыхіі ў Мінску
У Беларусі за мінулыя суткі электрычнасць вярнулі ў больш за 800 населеных пунктаў. Парывы ветру дасягалі 25-30 м/с (больш, чым прагназавалі сіноптыкі). Найбольш ад непагадзі пацярпелі Мінская, Гродзенская і Віцебская вобласці. Моцны вецер ламаў галіны і дрэвы, якія падалі на лініі электраперадачы. У аднаўленчых працах па краіне было задзейнічана 242 адзінкі тэхнікі і 631 чалавек, паведамляе "Белэнерга".
Раніцай 9 кастрычніка аднаўленчыя працы яшчэ ідуць у 11 населеных пунктах.
У панядзелак на ўсходзе Беларусі заходні вецер будзе з парывамі да 15-20 м/с. Амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, а месцамі і мокры снег.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.