У Мінску грузавы самалёт здзейсніў аварыйную пасадку
Пацярпелых не было.
Грузавы самалёт беларускай авіякампаніі “Генекс” экстрана сеў у Нацыянальным аэрапорце. Паведамленне пра аварыйную пасадку АН-26 паступіла 2 красавіка, інфармуе БЕЛТА.
Як стала вядома, самалёт ляцеў рэйсам Мінск — Прага. Пасля ўзлёту пілотамі была выяўленая няспраўнасць электраабсталявання. На борце паветранага судна знаходзіліся 5 сябраў экіпажа.
Паводле інфармацыі МНС, дадзеных аб пацярпелых няма.
Ілюстратыўнае фота з сайта byavia.by