У Мінску мужчына вырабляў на балконе феерверк і атрымаў траўмы

У Мінску мужчына вырабляў на балконе феерверк і атрымаў траўмы

У Мінску 36-гадовы мужчына самастойна вырабляў на балконе феерверк і атрымаў траўмы. Здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня. Гаручая вадкасць, якую выкарыстоўваў мінчук, загарэлася. Была пашкоджана аконная рама, яе аскепкі патрапілі ў прыпаркаваныя каля дома аўтамабілі. Мужчыну шпіталізавалі.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксей Клімовіч, па факце траўмавання мужчыны праводзіцца праверка, апытваюцца яго сваякі, суседзі, відавочцы, прызначаны экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі