У Мінску на асабліва важных будпляцоўках усталююць відэаназіранне

У Мінску на асабліва важных будпляцоўках усталююць відэаназіранне

У Мінску на асабліва важных будпляцоўках усталююць камеры відэаназірання. Пра гэта паведаміў агенцтву “Мінск-Навіны” намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Паводле яго інфармацыі, доступ да відэаматэрыялаў атрымаюць заказчыкі, падрадчыкі і раённыя ўлады горада.

Цяпер відэаназіранне плануюць усталяваць на ўчастку вуліцы Багдановіча, дзе ідзе рэканструкцыя. Праверыць, як вядуцца працы на аб’екце, можна будзе ў рэжыме анлайн у любы час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі