У Мінску на працоўным месцы загінуў начальнік атрада МНС

Праверку па гэтым факце парводзіць галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта. "Праведзены агляд, прызначаныя экспертызы, у тым ліку судова-медыцынская. Следчыя ўсебакова вывучаюць абставіны таго, што здарылася", — ппаведаміла агенцтву БелТА прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У прэс-службе МНС патлумачылі, што гаворка ідзе пра былога начальніка атрада Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння Міністэрства надзвычайных сітуацый. Цела мужчыны выяўлена 13 сакавіка на працоўным месцы.

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што начальнік МНС быў знойдзены павешаным. Пакуль ніякія версіі пырчын здарэння не агучваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі