У Мінску не будуць зносіць Сельгаспасёлак

У Мінску не будуць зносіць Сельгаспасёлак

У Мінску не будуць зносіць большасць прыватных дамоў у Сельгаспасёлку (ён размешчаны ў раёне вуліц Бяды, Някрасава, Халтурына і Алешава ў Савецкім раёне), інфармуе партал tut.by. Заходнюю частку пасёлка вырашылі захаваць раней, а над усходняй часткай некалькі гадоў таму навісла рэальная пагроза зносу. Меркавалася, што на месцы 600 прыватных дамоў пабудуюць шматпавярховікі, дзіцячыя садкі, школы.

Мясцовыя жыхары выступілі супраць, але да іх меркавання прыслухаўся толькі новы старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак. Ён выязджаў на месца, размаўляў з людзьмі. Будзе прыняты новы праект дэталёвага планавання. Пад знос пойдуць толькі 29 прыватных дамоў у межах вуліц Бяды, 1-й Пасялковай, Усходняй і 1-й Базіснай. На іх месцы пабудуюць шматпавярховікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі