У Мінску пачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойка

Наста Лойка / Еўрарадыё, архіўнае фота
Наста Лойка / Еўрарадыё, архіўнае фота

13 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе пачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойка. Яго адразу ж зрабілі закрытым.

Ёй выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Падставай для крымінальнай справы стаў даклад пра пераслед анархістаў і антыфашыстаў у Беларусі ў 2018 годзе. У ім даецца крытычная ацэнка дзейнасці міліцыянтаў.

За кратамі Лойка перабывае з кастрычніка 2022 года: спярша ёй прысудзілі адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.

Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі.

Насту Лойка прызналі праваабаронцай года ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі