У Мінску памёр салдат, лекары змагаліся за яго жыццё 15 дзён

Як паведамляе БЕЛТА, салдат згубіў прытомнасць 30 красавіка "пры выкананні работ па тэхнічнаму абслугоўванню супрацьпажарнай ёмістасці". Яго прывезлі ў 432-гі галоўны вайсковы клінічны медцэнтр. Больш за два тыдні лекары праводзілі "комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў", але жыццё хлопцу выратаваць не змаглі.


Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім памерлага.

Нагадаем, у красавіку сёлета загінуў вайсковец у адной з вайсковых частак, якая дыслакуецца ў Мінску. Ён атрымаў смяротнае раненне ў выніку "неасцярожнага абыходжання са зброяй" і памёр на месцы.
 

"Ён мыў машыну, схапіўся за шланг — а там ток... І ўсё"

У Баранавічах на салдата звалілася бетонная пліта

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі