На прадпрыемстве ў Мазыры загінуў рабочы

57-гадовы слесар страціў прытомнасць у пустой ёмістасці на глыбіні трох метраў, дзе праводзіў рамотныя працы. Ён атруціўся парамі вуглякіслага газу. Праз 8 хвілін рабочага дасталі з ёмістасці выратавальнікі, аднак медыкі канстатавалі смерць мужчыны.


Як інфармуе прэс-служба МНС, мужчына не меў пры сабе сродкаў абароны органаў дыхання.


Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі