У бальніцы памёр 2-месячны хлопчык, распачалі крымінальную справу

А яшчэ за 10 дзён да гэтага ў следчыя органы звярнуліся бацькі з заявай пра неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікамі Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Там на лячэнні знаходзілася дзіця, інфармуе БелаПАН.

Пасля смерці хлопчыка праваахоўнікі правялі праверку, па выніках якой распачалі крымінальную справу. Артыкул — "неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медычным работнікам, якое пацягнула смерць пацыента". Прадугледжанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады (ці займацца пэўнай дзейнасцю).

Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі