Сутыкненне легкавікоў пад Магілёвам, загінула жанчына (фота, відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 25 чэрвеня на аўтадарозе Мінск — Магілёў каля вёскі Княжыцы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, адбылося сутыкненне двух аўтамабіляў — "Renault 19" і "Citroen Xantia". Загінула кіроўца "Renault 19", жыхарка Магілёва, 1990 года нараджэння. З салона цела загінулай даставалі выратавальнікі — машына была моцна пашкоджаная.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны аўтааварыі.
Фота — mchs.gov.by