У Мінску побач з ізалятарам разгарнулася намётавае мястэчка

У Мінску побач з ізалятарам разгарнулася намётавае мястэчка

Беларускія дактары працуюць наўпрост ля сцен мінскага ізалятара. Тут, у завулку Акрэсціна, медыкі арганізавалі нешта падобнае да ваенна-палявога шпіталя.

Спецыялісты аглядаюць тых, хто выйшаў на волю, і ў выпадку неабходнасці выклікаюць аўтамабілі хуткай дапамогі.

Вызваленыя распавядаюць, што іх збівалі супрацоўнікі АМАП пры затрыманні. На целах драпіны і сінякі. 

Адвакаты, якія дзяжураць тут жа, распавядаюць, што часта вязняў выпускаюць з ізалятара без асабістых рэчаў і нават без ключоў ад кватэры. Адвакацкій штаб працуе круглыя суткі — тлумачыць, што трэба зрабіць, каб вярнуць сваю маёмасць, як правільна зафіксаваць цялесныя пашкоджанні і напісаць скаргі.

Вось як гэта ўсё працуе.

У Мінску побач з ізалятарам разгарнулася намётавае мястэчка
У Мінску побач з ізалятарам разгарнулася намётавае мястэчка
Людзі дзяжураць перад ізалятарам усю ноч / Еўрарадыё

З 9 па 12 жніўня ў Беларусі падчас масавых пратэстаў было затрымана блізу 7 тысяч чалавек. Большасць — у Мінску. АМАП не цырымоніўся з затрыманымі — шмат хто распавядае, што перажыў пабоі і знявагу яшчэ ў аўтазаках.

Здзекі працягваліся і ў ізалятарах — людзі, якія дзяжурылі пад сценамі мінскага ІЧУ ў завулку Акрэсціна, па начах чулі стогны затрыманых. Калі ж затрыманых пачалі выпускаць (пад падпіску аб няўдзеле ў масавых беспарадках), людзі жахнуліся ад таго, наколькі жорстка збітымі яны былі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі