У Мінску праходзіць Дзень габрэйскай культуры

У Мінску праходзіць Дзень габрэйскай культуры

У Мінску праходзіць Дзень габрэйскай культуры “Восеньскія святы”. Як паведамляе БЕЛТА, на тэрыторыі Верхняга горада сёння можна пакаштаваць стравы габрэйскай кухні, паслухаць традыцыйную габрэйскую музыку  і пабачыць танцы гэтага народа.

Таксама ў праграму фестывалю ўвайшлі шматлікія майстар-класы, выставы, віктарыны. Хэдлайнеркай імпрэзы стане фіналістка шоў “Голас 4” Ала Рыд, якая ўвечары дасць сольны канцэрт.

Свята ладзяць Мінскі гарвыканкам і Саюз габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчынаў.              

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі