У Мінску праходзяць інтэлектуальныя гульні сярод будучых міліцыянтаў
17—18 лістапада ў Мінску, у Акадэміі МУС Беларусі, праходзіць III міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Шчыт і меч".
Як паведамілі ў кіраўніцтве ВНУ, у турніры ўдзельнічаюць 32 каманды, якія прадстаўляюць навучальныя ўстановы Беларусі, Расіі і Украіны.
У першы дзень каманды гулялі ў "Брэйн-рынг", а сёння праходзяць гульні "Што? Дзе? Калі?". Пераможца турніру вызначыцца па сукупнасці дзвюх гульняў.
БелаПАН