У Мінску прайшоў канцэрт, прысвечаны памяці паэта Анатоля Сыса

Учора ў мінскім Чырвоным касцёле адбыўся дабрачынны рок-канцэрт, сродкі ад якога пойдуць на ўвекавечанне памяці паэта Анатоля Сыса.

У канцэрце прынялі ўдзел Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, "Палац", "Indiga" і Аляксандр Памідораў, якія выканалі творы на словы айчынных паэтаў, у тым ліку Анатоля Сыса, а таксама беларускія народныя песні.

Сабраныя сродкі пойдуць на помнік паэту, над якім працуе скульптар Генадзь Лойка. Яго адкрыццё запланавана на трэцюю гадавіну са дня смерці Сыса.


Помнік плануецца вырабіць з чорнага граніту. Праект надмагілля ўяўляе сабою стылізаваны крыж з барэльефам паэта ў цэнтры.

У правай верхняй частцы барэльефа ў цярновым гняздзе скульптар змясціў статую птушкі, сімвалізуючай "салаўінае сэрца" Беларусі, як звалі паэта прыхільнікі яго творчасці. У ніжняй частцы крыжа — надпіс "Сыс Анатоль", гады яго нараджэння і скону.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі