У Мінску пройдзе чацвёрты Кастрычніцкі эканамічны форум
У Мінску 3–4 лістапада адбудзецца чацвёрты Кастрычніцкі эканамічны форум. Сёлетняя тэма мерапрыемства — "Рэформы для залучальнага росту".
Арганізатарамі форуму выступілі дасьледчы цэнтар ІПМ у супрацоўніцтве з Цэнтрам эканамічных даследаванняў BEROC і CASE Belarus пры ўдзеле Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу.
Задача форуму — спрыяць таму, каб эканоміка Беларусі стала эфектыўнай, эканамічная палітыка — адказнай, а будучыня — прывабнай для грамадзян.
Удзельнікі мерапрыемства будуць абмяркоўваць перспектывы развіцця эканомік краін рэгіёну і Беларусі, а таксама рэформы дзяржаўнага прамысловага сектара ў Беларусі ды іх наступствы.
Паведамляецца, што на форуме выступяць больш за 30 экспертаў з Беларусі і з-за мяжы. У іх ліку плануецца былы памочнік прэзідэнта Кірыл Руды, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.