У Мінску развіталіся з канькабежцам Ігарам Жалязоўскім
15 чэрвеня ў Мінску развіталіся з канькабежцам Ігарам Жалязоўскім. Шасціразовы чэмпіён свету, неаднаразовы алімпійскі прызёр памёр ў 58 гадоў у Маскве, дзе жыў і працаваў, займаўся бізнэсам. Яго пахаваюць у Мінску.
Жалязоўскі нарадзіўся ў Оршы. У 1980-90-я гады лічыўся адным з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтараў. Шэсць разоў ён выйграваў чэмпіянаты свету, а вось на Алімпіядах яму не вельмі шанцавала — спыняўся ў кроку ад золата. У актыве Ігара Жалязоўскага толькі срэбра Алімпіяды ў Лілехамеры ў 1994 годзе і бронза гульняў у Калгары ў 1988 годзе.
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры Жалязоўскі ўзначальваў Беларускі саюз канькабежцаў, быў прэзідэнтам Паралімпійскага камітэта Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.